Беларуская Служба

Сёння ў Мінску жанчыны зладзілі бчб-шпацыр з парасонамі

18.07.2021 16:27
Святлана Алексіевіч: Справа ў тым, што калі б у нашай рэвалюцыі кіравалі мужчыны, то гэта была б кроў.
 18.07.2021
Шпацыр 18.07.2021 па Мінскукрыніца: https://www.svaboda.org/a/31364563.html

У нядзелю раніцай у цэнтры Мінска жанчыны ў белай і чырвонай вопратцы прайшліся з парасонамі гэтых жа колераў. Фота кружаць па інтэрнэце. Пра жанчын у беларускай рэвалюцыі Святлана Алексіевіч казала на гэтым тыдні на сустрэчы ва Уроцлаве:

- Справа ў тым, што калі б у нашай рэвалюцыі кіравалі мужчыны, то гэта была б кроў, пачалося б супрацьстаянне ў старых класічных формах «Булыжнік – зброя пралетарыяту» – гэта тое, чаго мы ў Каардынацыйным савеце баяліся найбольш. Я памятаю жах Марыі Калеснікавай, калі натоўп падышоў да палаца Лукашэнкі. Яна крычала: «Толькі не ідзіце туды, каб толькі не было крыві!»

Чалавечае жыццё не можа быць мерай спраў, – адзначае Алексіевіч. Пісьменніца падтрымлівае мірныя шляхі пратэсту.
Святлана Алексіевіч прыгадала сітуацыю пасля аварыі на ЧАЭС, якой яна была сведкам, як савецкі чыноўнік – галава нейкай камісіі казаў: «вось на гэтую справу мы патрацім два людскія жыцці, а вось на гэта прыйдзецца сем!»

яс