Беларуская Служба

«Я не ведаў, што ў Вашынгтоне так шмат людзей маюць беларускія сцягі»

19.07.2021 11:00
У нядзелю ў Вашынгтоне на плошчы Freedom Plaza са Святланай Ціханоўскай сустрэліся каля 200 чалавек.
      Freedom Plaza      200 .
У нядзелю ў Вашынгтоне на плошчы Freedom Plaza сустрэліся са Святланай Ціханоўскай каля 200 чалавек.https://t.me/tsikhanouskaya/1566

 Многія з іх апрануліся ў чырвоны і белы колеры.
18 ліпеня Ціханоўская распачала пяцідзённы працоўны візіт у ЗША.

«Я вельмі рада, што я тут і што ў нас ёсць падтрымка Злучаных Штатаў (...) У кожнай краіне, якую я наведваю, я сустракаюся з захапленнем тым, што робяць беларусы, іх настойлівасцю і мужнасцю», – сказала на плошчы Freedom Plaza Ціханоўская. Аднак яна адзначыла, што Беларусі яшчэ трэба прайсці доўгі шлях да дэмакратыі.

Арганізатары падарылі Ціханоўскай табліцу з вынікамі экзіт-полу, праведзенага сярод удзельнікаў леташніх выбараў прэзідэнта Беларусі ў Вашынгтоне, у якіх лідар апазіцыі набрала амаль 95 адсоткаў галасоў.

Акрамя Ціханоўскай, на пікеце выступалі актывісты НДА і прадстаўнікі мясцовых імігранцкіх суполак з Літвы, Украіны і нават Венесуэлы. Сярод удзельнікаў былі таксама людзі са сцягамі Расіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

«Я рады, што Ціханоўская прыехала сюды і што я бачыў яе. Мы падтрымліваем беларусаў у іх барацьбе. Спадзяюся, ёй удасца сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам», – сказаў Скот, настаўнік з Вашынгтона.

«Я не ведаў, што ў Вашынгтоне так шмат людзей маюць беларускія сцягі», – сказаў Джэф, студэнт з Вірджыніі.

Ціханоўская можа сустрэцца з прэзідэнтам Байдэнам у чацвер, хоць гэта яшчэ не пацверджана. Раней кангрэсмены абедзвюх партый, члены новастворанай групы сяброў Беларусі звярталіся да Байдэна з просьбай сустрэцца з суперніцай Лукашэнкі на выбарах.

У чацвер, 22 ліпеня, Ціханоўская ўскладзе кветкі разам з пасламі Польшчы і Літвы да помніка Тадэвушу Касцюшку ў парку Лафайет каля Белага дома.

яс/PAP