Сёння стала вядома, што з дня ператрусу ў офісе БАЖ па рашэнні Цэнтральнага апарата Следчага камітэта абмежаваныя ўсе аперацыі па рахунку журналісцкай арганізацыі.
Прычым замарожаныя не толькі плацяжы, але і папаўненне рахунку.
Нагадаем, што 14 ліпеня ў офісе БАЖ прайшоў ператрус, на які прадстаўнікоў арганізацыі нават не выклікалі. Сілавікі выламалі дзверы, правялі ператрус і апячаталі памяшканне. Кіраўніцтва БАЖ засталося без пячаткі і статутных дакументаў арганізацыі.
Учора ПЭН-цэнтр таксама паведаміў пра замарожванне рахунку.
ав