Пра гэта сваякам распавяла жанчына, якая сядзела з Інай у адной камеры. Яна таксама распавяла, што факты гвалту супраць зняволеных у камеры, дзе знаходзіцца Студзінская, ёй невядомыя, але бытавыя ўмовы кепскія. На праблемы са здароўем Іна не скардзіцца, а трымаецца бадзёра.
Студзінская папрасіла перадаць ёй у ізалятар цёплыя рэчы і прадметы гігіены. Па начах у ізалятары бывае халодна, матрацаў не выдалі, а святло на ноч не выключаюць.
Журналістка чакае прыходу адваката. Пакуль адвакат трапіў толькі да аднаго зняволенага журналіста Свабоды — Алеся Дашчынскага. Сустрэча адбылася 21 ліпеня і доўжылася 1,5 гадзіны.
Ветэрранаў Свабоды Іну Студзінскую, Алега Груздзіловіча і Алеся Дашчынскага затрымалі 16 ліпеня.
юл