Беларуская Служба

«Хутчэй за ўсё, Кудзіна ўжо вывезлі ў Беларусь»

22.07.2021 09:10
Пра гэта кажуць адвакатка спартсмена ды блізкія.
 .
Аляксей Кудзін. Здымак мае ілюстрацыйны характар Алексей Кудин/Вконтакте

Аляксею Кудзіну ў Беларусі пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Учора Фонд спартовай салідарнасці паведаміў, што беларускія сілавікі плануюць вывесці Кудзіна ў Беларусь.

Сёння Фонд напісаў, што па непацверджанай інфармацыі на рэйсе Аэрафлота SU1834 (прызямліўся ў 01:09) прывезлі ў Беларусь байца Аляксея Кудзіна.

Знаёмыя, якія прышлі яго сустракаць у СІЗА паведамілі, што чакалі Кудзіна да 00 пад сценамі СІЗА ў Зеленаградзе разам з яго жонкай і адвакатамі. Выйшлі толькі нейкія работнікі СІЗА і сказалі, што Аляксея яшчэ днём павезлі. Была заўважаная днём яшчэ машына з нумарам Н512хе197.

Таксама ўчора апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы беларускага спартоўца Аляксея Кудзіна. Гэта адбылося насуперак вердыкту Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ), які забараніў экстрадыцыю беларускага атлета. Расія мусіць выконваць гэтае рашэнне як сябра Савету Еўропы.

юл