Беларуская Служба

Статус уцекача не перакрывае беларусам магчымасці вярнуцца ў Беларусь

23.07.2021 09:20
Калі палітычная сітуацыя ў Беларусі зменіцца чалавек можа сам вырашыць ці вяртацца на радзіму.
Aleś Zarembiuk
Aleś ZarembiukPortal Polskieradio.pl

У публічнай прасторы з'явілася фэйкавая інфармацыя аб тым, што грамадзянін Беларусі, які атрымаў статус уцекача ў Польшчы ці ў якой іншай краіне, не мае права вярнуцца ў Беларусь. Старшыня Фонду Беларускі дом у Варшаве Алесь Зарэмбюк зняпраўджвае гэтую інфармацыю:

- Гэтая працэдура не забараняе вярнуцца ў Беларусь. Зразумела, што чалавек абавязваецца: ён атрымаў статус, значыць у Беларусь вяртацца яму небяспечна. Але, калі сітуацыя зменіцца, чалавек можа сам прымаць рашэнне, ці ён вяртаецца ў Беларусь ці не. Ёсць такія людзі, якія мелі такі статус у Польшчы і вярнуліся ў Беларусь. Я не кажу пра апошнюю хвалю, але кажу пра папярэднія хвалі палітычнай эміграцыі.

За паўгода статус бежанца ў Польшчы атрымалі 282 грамадзяне Беларусі.

яс