Беларуская Служба

Роўна чатыры месяцы знаходзіцца за кратамі старшыня СПБ Анжаліка Борыс

23.07.2021 16:30
25 ліпеня ў розных гарадах пройдуць дэманстрацыі ў падтрымку Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута.
Andżelika Borys
Andżelika BorysWłodzimierz Pac/Polskie Radio

Роўна чатыры месяцы прайшло з моманту затрымання старшыні Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс. Яна знаходзіцца ў турме ў Жодзіне. Раней Борыс утрымлівалася ў турме ў Гродне і Мінску.

Анжаліку Борыс арыштавалі ў Гродне і асудзілі на 15 сутак арышту ў сувязі з арганізацыяй кірмашу "Казюкі". Пазней ёй прад'явілі абвінавачанне ў распальванні нацыянальнай варожасці - за што прадугледжана пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў. Гэта звязана з ушанаваннем памяці “выклятых” жаўнераў - змагароў польскага антысавецкага падполля. На падставе таго ж абвінавачвання ў Жодзіне ўтрымліваюць польскага актывіста і журналіста з Гродна Анджэя Пачобута.

Сайт "znadniemna.pl" піша, што "абвінавачванні абсурдныя". Галоўная рада Саюза палякаў у Беларусі прыняла рашэнне арганізаваць 25 ліпеня дэманстрацыі ў падтрымку Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута ў розных гарадах Польшчы. "Акцыі адбудуцца, у прыватнасці, у Варшаве, Беластоку і Сопаце”. Пачатак – 14.00.

У. Пац/нг