Стала вядома колькі ўсяго НДА было 23 ліпеня ліквідавана ўладамі: пад «чысткі» патрапілі 48 юрыдычных асоб.
Большасць грамадскіх арганізацый даведаліся пра сваю ліквідацыю цалкам выпадкова, праверыўшы свой статус у адзіным дзяржаўным рэестры.
Сярод ліквідаваных НДА ёсць вядомыя юрыдычныя і праваабарончыя ініцыятывы: Human Constanta, цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, «Офіс па правах людзей з інваліднасцю». Ёсць журналісцкі праект – «Прэс-клуб». Чацвёра супрацоўнікаў арганізацыі ўжо больш за 200 сутак знаходзяцца ў СІЗА.
Пад удар трапіла таксама шэраг экалагічных арганізацый: «Экосреда», «Рэгіянальны цэнтр экспертызы «Экадэмія» і Цэнтр экалагічных рашэнняў, заснаваны ў 2009 годзе.
Рэпрэсіі не абмінулі і дабрачынныя платформы. Пад ліквідацыю патрапіў праект »Імёны«, які збіраў грошы для дапамогі людзям з ВІЧ, бяздомным, дзецям з анкалогіяй і не толькі. Перапала і культурным ініцыятывам – «Арт-Сядзіба», «Мова Нанова»,
«Садзейнічанне культурнаму развіццю гарадоў», «Крэсы» ды іншыя былі ліквідаваныя ўладамі.
Поўны спіс ліквідаваных грамадскіх арганізацый сабрала «Медыязона Беларусь».
юл