Беларуская Служба

Палітзняволеныя праваабаронцы «Вясны» застаюцца за кратамі

26.07.2021 16:11
Лукашысты завялі на іх крымінальную справу ды абвінавачваюць у арганізацыі ды фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Ілюстрацыйны здымакspring96.org

За кратамі ў СІЗА-1 у межах крымінальнай справы застаюцца старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч. Іх затрымалі 14 ліпеня з яшчэ васьмю праваабаронцамі ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў).

Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч не выйшлі на волю пасля дзесяці сутак пасля затрымання. Гэта значыць, што ім прад’явілі абвінавачванні. Адвакаты праваабаронцаў знаходзяцца пад падпіскамі аб неразгалошванні, таму яны не могуць распавесці абставіны справы.

юл