Беларуская Служба

Улады працягваюць знішчаць «трэці сектар» як у краіне, гэтак і ў рэгіёнах

27.07.2021 08:14
Права за захаванне і развіццё культурнай спадчыны з'яўляецца значным для людзей і павінна ўсяляк падтрымлівацца дзяржавай.
.
.Związek Polaków na Białorusi/Facebook

Пад ударам – праваабарончыя і культурныя арганізацыі ў Віцебскай вобласці. Пад пагрозай закрыцця полацкая праваабарончая ўстанова «Адвакацыя ». Установе скасоўваць дамову арэнды. У цяперашняй сітуацыі, гэта можа азначаць, што полацкая праваабарончая арганізацыя ў хуткім часе перастане існаваць. Права за захаванне і развіццё культурнай спадчыны з'яўляецца значным для людзей і павінна ўсяляк падтрымлівацца дзяржавай. У Беларусі гэта права абмяжоўваецца ўладамі.

У Наваполацке грамадская ўстанова «ІніцыАрт» была ліквідавана яшчэ 15 ліпеня. Установа не займалася палітыкай – яна праводзіла культурныя мерапрыемствы. Самым значным стаў праект «Жывая мова». Заснавальніца

«ІніцыАрт» Вольга Дамаскіна лічыць, што карыснай дзейнасцю людзі будуць займацца і далей, нягледзячы на абмежаванні.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск


Праваабаронца: Адбываецца «зачыстка» трэцяга сектара і медыйнай прасторы

25.07.2021 08:16
Кожны дзень прыходзіць інфармацыя пра ператрусы, арышты і затрыманні, а таксама выезды дзеячаў няўрадавых арганізацыяў і журналістаў за мяжу.