Беларуская Служба

Лекарам не дазволілі забраць у шпіталь Сцяпана Латыпава

29.07.2021 13:15
Суд над палітвязняволеным жыхаром «Плошчы Пераменаў» працягваецца пасля абеду.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Хуткая прыехала ў суд Савецкага раёна, фельчараў правярала ахова перад тым, як пусціць у залю лекараў. Праверылі сумкі і абмацалі. Пад дзвярыма залі суда лекары правялі каля 10 хвілін. Потым іх правялі праз іншы ўваход. Доўгі час нават адвакатка не ведала, што адбываецца з яго падабаронным. У абед, у 13:15, міліцыянт у цывільным паведаміў прысутным, што пасля агляду лекарамі Сцяпана Латыпава забралі ў лякарню. Але потым выйшла сакратарка і сказала, што суд працягнецца пасля абеду ў 14:05. Відавочцы бачылі, як хуткая з’ехала ад будынку суда без Латыпава. Дакладнае месцазнаходжанне Латыпава цяпер невядомае.

Як стала вядома, у Сцяпана ў СІЗА-1 назіраюцца праблемы са здароўем. У студзені ён перахварэў на COVID-19. І калі два месяцы таму ў лякарні яму зашывалі шыю ад парэза, то выявілі астаткавую пнеўманію. Таксама падчас зняволення ў яго фіксавалі прыступы арытміі.

Палітвязняволенаму жыхару «Плошчы Пераменаў» Сцяпану Латыпаву выклікалі хуткую ў суд.

ПЦ Вясна/нг