У Беларусі прайшлі кадравыя перастаноўкі. Акадэмію МУС узначаліў Аляксандр Васільеў, кіраўнік УУС Гомельскага аблвыканкаму. На яго месца прызначаны Аляксандр Шастайла, які кіраваў правакацыяй супраць Ціханоўскага ў Гродне. Намеснік старшыні КДБ Уладзімер Калач пайшоў на паніжэнне — стаў памочнікам Лукашэнкі ў Мінскай вобласці. А Дзмітрый Пятруша, які летась асабіста вырваў дрот з калонкі «дыджэяў перамен» у Кіеўскім скверы, прызначаны кіраваць «Керамінам».
Лукашэнка нагадаў новапрызначаным, што яны служаць беларускай дзяржаве і прэзідэнту, і не павінны пра гэта забываць. і што прэзідэнт ніколі не падводзіць сваіх людзей.
Свабода/нг