Расійскі суд дазволіў выдаць Беларусі фігуранта справы аб масавых беспарадках у жніўні 2020 года Андрэя Казімірава, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ). Першы апеляцыйны суд агульнай юрысдыкцыі пакінуў у сіле пастанову Масгарсуда, які ў сваю чаргу прызнаў законнай пастанову Генпракуратуры аб экстрадыцыі беларуса, нягледзячы на рашэнне ЕСПЧ ад 27 ліпеня аб забароне яго выдачы ў сувязі з правілам 39.
Правіла 39 – рашэнне ЕСПЧ аб экстраных часовых мерах, якія абавязковыя да выканання. Калі рашэнне не будзе выканана, то ўзнікае рызыка, што разглядаць справу не будзе сэнсу, бо парушанае права будзе немагчыма аднавіць.
Беларускі грамадзянін Андрэй Казіміраў на радзіме абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 9 жніўня 2020 года, яму пагражае 8 гадоў пазбаўлення волі. Падчас аднаго з мітынгаў актывіст быў паранены ў нагу гумавай куляй. Калі яму стала вядома пра крымінальны пераслед, ён з'ехаў у Расію. Там яго затрымалі ў студзені 2021 года.
Раней Маскоўская Хельсінкская Група звярнулася ў Раду Еўропы ў сувязі з «патаемнымі дэпартацыямі» беларусаў з Расіі з-за выдачы Аляксея Кудзіна. ЕСПЧ таксама вынес рашэнне аб забароне выдачы Кудзіна, але ён быў таемна вывезены ў Беларусь ноччу з 21 на 22 ліпеня.
Открытые медия/нг