Пры нагодзе кадравай нарады Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра алімпіяду ў Токіа, дзе беларускія спартсмены паказваюць слабыя вынікі. «...Мы фінансуем спорт больш, чым любая іншая краіна. Але што атрымалася? Мы фінансуем фізкультуру і спорт, але забылі, што краіне і народу хочацца бачыць спартсменаў з медалямі. А ведаеце, чаму мы не перамагаем? Бо не галодныя», – дадаў Лукашэнка.
Ён закрануў таксама пытанне апазіцыйна настроеных спартсменаў ды іх жонак. «Паглядзіце, што робяць нашы спартсмены, асабліва іх жонкі! – сказаў Лукашэнка. -...Некаторыя людзі, футбалісты, атрымлівалі вялізныя сумы грошай. А навошта жонкам працаваць? Яны сядзяць і тыкаюць у свае айфоны. І ўсе – за БЧБ. Ад гультайства».
Беларускі кіраўнік адзначыў, што ёсць адпаведныя людзі, якія адсочваюць гэтыя працэсы. Магчыма, трэба чакаць зачыстак сярод спартсменаў ды іх жонак.
У. Пац/нг