Беларуская Служба

Да 1 верасня ўсе дзіцячыя ўстановы будуць абсталяваны прапускнымі сістэмамі

30.07.2021 14:15
У навучальных установах таксама могуць паявіцца дзяжурныя міліцыянты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Да 1 верасня ўсе дзіцячыя ўстановы будуць абсталяваны прапускнымі сістэмамі. Таксама ўсталююць дадатковыя відэакамеры. А ў перспектыве плануецца заключаць дагаворы з Дэпартаментам аховы МУС, каб супрацоўнікі ведамства дзяжурылі ў школах у дзённы час, забяспечваючы бяспеку. У дадзены момант гэтае пытанне прапрацоўваецца, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Акрамя таго, па словах старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Наталлі Праскуравай, да новага навучальнага года ва ўсіх сталічных школах будуць устаноўлены турнікеты. У навучальных установах усталявана кнопка экстранага выкліку міліцыі.

ав