Беларуская Служба

У руху «За Свабоду» заблакавалі банкаўскія рахункі

31.07.2021 16:22
Раней сілавікі апячаталі офіс і правялі ператрусы на кватэрах кіраўніцтва.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Рахункі былі заблакаваны пасля таго, як у папярэднія дні сілавікі прыходзілі з ператрусамі ў офіс і ў кватэры, у прыватнасці, да кіраўніка руху Юрася Губарэвіча.

«Я паспрабаваў правесці чарговую аплату арэнды офісу, але вярнуўся дакумент з адзнакай, што перавод ануляваны са спасылкай на ўказ. Да гэтага часу Следчы камітэт так і на паведаміў нам, з чым звязаныя ўсе гэтыя дзеянні ў дачыненні руху», – распавёў кіраўнік арганізацыі.

27 ліпеня стала вядома, што Вярхоўны суд з невядомай прычыны прыпыніў разгляд справы аб ліквідацыі руху. Губарэвіч тады казаў, што Міністэрства юстыцыі мела ўсе неабходныя дакументы, каб закрыць справу, аднак не захацела зрабіць гэта ў дасудовым парадку.

ав/Свабода