-Я прашу Міжнародны Алімпійскі Камітэт аб дапамозе, на мяне быў аказаны ціск і мяне спрабуюць вывезці з краіны без маёй згоды, таму я прашу МАК умяшацца ў гэта, – паведаміла ў сацсетках Крысціна Ціманоўская.
Беларускі алімпійскі камітэт вырашыў адправіць спартсменку ў Беларусь, не даўшы ёй паўдзельнічаць спаборніцтвах, на якія яна прыехала. Гэта рэакцыя на крытыку Ціманоўскай у бок спартовых уладаў Беларусі. На днях Крысціна паведаміла, што яе абавязалі ўдзельнічаць у дадатковай катэгорыі, бег на 400 метраў, хоць яна не рыхтавалася да гэтага віду спаборніцтваў. Ціманоўская адкрыта раскрытыкавала сваё кіраўніцтва.
У аэрапорце Токіа справай заняліся валанцёры МАК і паліцыя.
Крысціна Ціманоўская заявіла, што яна плануе прасіць прытулак у Еўропе. Папярэдняе рашэнне дзяўчыны – звяртацца ў амбасаду Аўстрыі ў Токіа.
ав