Беларуская Служба

За ліпень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 107 чалавек

02.08.2021 15:42
Ліпень бягучага года ўвайшоў у гісторыю Беларусі як перыяд, калі ўлады ў адказ на санкцыі міжнародных арганізацый зладзілі пагром грамадзянскай супольнасці.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

За ліпень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 107 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ліпень бягучага года ўвайшоў у гісторыю Беларусі як перыяд, калі ўлады ў адказ на санкцыі міжнародных арганізацый зладзілі пагром грамадзянскай супольнасці. Гэтым разам мішэнню сталі праваабарончыя арганізацыі, няўрадавыя арганізацыі і незалежныя СМІ, якія займаліся прасоўваннем дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека ў Беларусі. Разам з ліквідацыяй НДА беларускія ўлады выкарыстоўвалі шэраг інстытутаў крымінальнага працэсу ў якасці падставы для пераследу грамадскіх дзеячаў у выглядзе ператрусаў і канфіскацыі тэхнікі, адвольных затрыманняў па падазрэнні ў здзяйсненні самага рознага роду злачынстваў. У сувязі з гэтым аб'ектыўны маніторынг крымінальнага пераследу апанентаў дзейснай улады робіцца ўсё больш запатрабаваным ва ўмовах глыбокага палітычнага крызісу ў Беларусі.

26 ліпеня Генпракурор Андрэй Швед агучыў колькасць асуджаных па крымінальных справах, звязаных з пратэстамі, – 955 чалавек. Праваабарончы цэнтр «Вясна» з высокай занепакоенасцю адзначае, што за два месяцы рыторыка Генпракуратуры, якая адказная за абарону правоў і свабодаў грамадзян, змянілася ў бок рэзка негатыўнай ацэнкі дзеянняў грамадзян, якія працягваюць выказваць у розных формах пратэст, паколькі палітычна матываваныя крымінальныя справы сталі класіфікавацца ведамствам як злачынствы экстрэмісцкай і тэрарыстычнай скіраванасці. Агульны лік такіх справаў складае 4,2 тысячы.

30 ліпеня Следчы камітэт заявіў пра завядзенне 4691 крымінальнай справы са жніўня 2020 года па падзеях, звязаных з акцыямі пратэсту. У ведамстве адзначылі, што вялікая частка крымінальных справаў распачатая за апаганьванне збудаванняў і шкоду маёмасці, а таксама за абразу прадстаўніка ўлады.

Колькасць палітвязняў бесперапынна расце і па стане на 1 жніўня складае 604 чалавекі. 452 чалавекі з гэтай колькасці ўжо асуджаныя беларускімі судамі да розных тэрмінаў пакарання. Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома пра не меней як 107 асуджаных па «пратэсных» крымінальных справах у ліпені. З іх 18,69% складаюць жанчыны, 81,31% – мужчыны.

42% грамадзян асуджаны па дыфамацыйных артыкулах, на выключэнні якіх праваабарончая супольнасць Беларусі настойвае ўжо працяглы час.

ав

Улады хочуць ліквідаваць таварыства, якое з’яўляецца ўласнікам «Hrodna.life»

02.08.2021 14:44
Працэс аб ліквідацыі таварыства пачнецца 11 жніўня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.