Беларуская Служба

Улады хочуць ліквідаваць таварыства, якое з’яўляецца ўласнікам «Hrodna.life»

02.08.2021 14:44
Працэс аб ліквідацыі таварыства пачнецца 11 жніўня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.
Ператрус у рэдакцыі парталуфота: Hrodna.life

Пракуратура Гродна падала ў суд пазоў пра ліквідацыю ТАА «Гродналайфмедыя», якое з’яўляецца ўласнікам медыя-рэсурса «Hrodna.life». Працэс аб ліквідацыі таварыства пачнецца 11 жніўня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.

Нагадаем, што раней, 9 ліпеня, у судзе Ленінскага раёну Гродна прайшло пасяджэнне суда, у выніку якога тэлеграм-канал «Hrodna.life» прызналі экстрэмісцкім. На думку пракуратуры, у тэлеграм-канале «Hrodna.life» былі апублікаваныя паведамленні, «накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці розні», заклікі да гвалту ў адносінах да прадстаўнікоў пэўных прафесіяў.

За апошні год рэдакцыя рэгіянальнага медыя прайшла праз арышты, ператрусы і сумарна атрымала больш як $ 10 тысяч штрафаў за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

ав/Белсат

Журналіста Сяргея Гардзіевіча пакаралі 1,5 гадамі калоніі за «абразу Лукашэнкі»

02.08.2021 12:29
Акрамя таго, суд цалкам задаволіў пазовы пацярпелых міліцыянераў аб спагнанні па 2 тысячы рублёў маральнай шкоды кожнаму.