Афіцыйна Паўлу Левінаву ніякіх абвінавачанняў не падана, аднак віцебскім актывістам, якіх выклікаюць у следчы камітэт задаюць пытанні, звязаныя з Левінавым, фондам BY HELP.
Следчых цікавіць, ці абяцалі ўдзельнікам пратэстаў аплаціць штрафы і ці даваў праваабаронца ім грошы.
Павал Левінаў, які амаль 20 гадоў кіруе прадстаўніцтвам Беларускага Хельсінскага камітэту ў Віцебскай вобласці не раз трапляў пад удар уладаў пад рознымі падставамі. Цяперашняя павышаная цікавасць да праваабарончай дзейнасці спадара Левінава наўпрост звязана з хваляй рэпрэсій, пад якія трапіў «трэці сектар» у Беларусі, пачынаючы з сярэдзіны ліпеня.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск