Беларуская Служба

4 жніўня ў Мінску затрыманыя Уладзімір Мацкевіч, Улад Вялічка і Таццяна Вадалажская

04.08.2021 14:17
У іх дамах прайшлі ператрусы, паведамляюць праваабаронцы і сваякі затрыманых.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, ператрус праводзілі супрацоўнікі КДБ. Мацкевіч вядомы як філосаф і метадолаг.
4 жніўня сілавікі прыйшлі таксама да ягонага паплечніка, старшыні міжнароднага кансорцыуму «ЕўраБеларусь» Уладзіслава Вялічкі. Пасля ператрусу яго затрымалі, забралі ўсю тэхніку.

Ягоная жонка Алена Вялічка паведаміла журналістам, што ў пастанове на ператрус значылася ажно 17 крымінальных артыкулаў.

Міжнародная грамадская арганізацыя «ЕўраБеларусь» была створана прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. Была створана ў 2007 годзе, зарэгістраваны ў Літве ў 2009 годзе. Нацыянальны каардынатар Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства па Беларусі.

Таццяна Вадалажская – старшы аналітык Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі. Эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій. Кандыдат сацыялагічных навук.

Навіны/нг