Беларуская Служба

У Мінску працягваюць «граміць» недзяржаўныя СМІ

05.08.2021 09:55
Затрыманы фатограф незалежнага выдання «Новы час».
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay/maz-Alph/CC0 creative commons

З самай раніцы ператрус у фатографа газеты «Новы час». Яго забралі. Прававы статус невядомы.

Што да яго прыйшлі, фотакарэспандэнт Дзмітрый Дзмітрыеў сам паведаміў у рэдакцыю а сёмай раніцы, піша «Новы час». Пазней жонка фотакарэспандэнта Кацярына паведаміла, што Дзмітрыя павезлі ў Следчы камітэт. Яна ня ведае, па якім артыкуле забралі мужа.

Дзмітрыеў ужо быў на допыце ў Следчым камітэце сёлета. У сакавіку выклікалі па тым самым 342 артыкуле Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Да 2012 года Дзмітрый працаваў у міліцыі, а потым звольніўся і пачаў працаваць як фатограф.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск