Манеўры «Захад -2021» пройдуць па сцэнарыі, які прадугледжвае развязванне агрэсіі супраць Расіі і Беларусі. Вучэнні ў абедзвюх краінах пачнуцца 10 верасня і працягнуцца тыдзень (да 16 верасня). Першыя расійскія жаўнеры, якія будуць браць удзел у вучэннях, ужо прыбылі ў Беларусь.
Агулам у манеўрах у Беларусі возьмуць удзел амаль 13 тысяч салдат. У Расіі будуць задзейнічаны ў Расіі дзевяць палігонаў.
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал Віктар Гулевіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску запэўніў, што вучэнні «Захад -2021» носяць выключна абарончы характар і што іх правядзенне не нясе пагрозы для еўрапейскай супольнасці або суседніх краін.
- Манеўры запланаваныя і з'яўляюцца апошнім этапам сумеснай сістэмы падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі і Расіі ў гэтым годзе.
Вайскоўцы заявілі, што пасля заканчэння манеўраў да 30 верасня беларускія жаўнеры вернуцца ў свае казармы, а расійскія - з'едуць з Беларусі.
юл