Беларуская Служба

Іракскія дыпламаты прыбылі ў Мінск для ўрэгулявання міграцыйнага крызісу

08.08.2021 11:23
Адна з мэтаў дэлегацыі – высветліць акалічнасці смерці мігранта з Ірака.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

У Мінску для ўрэгулявання міграцыйнага крызісу знаходзіцца дэлегацыя іракскіх дыпламатаў, паведаміў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Ірака Ахмад Аль-Сахаф.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе аб палягчэнні працэдуры вяртання на радзіму суайчыннікаў, якія апынуліся ў цяжкім становішчы.

Яшчэ адна мэта дэлегацыі – высветліць акалічнасці смерці мігранта з Ірака, пра якую паведамілі беларускія ўлады, у прысутнасці яго сваякоў.

6 жніўня праходзіла сустрэча іракскіх дыпламатаў з прадстаўнікамі беларускага МЗС, які пра візіт калегаў пакуль нічога не паведаміў.

ав

Самалёты з Багдаду ў Мінск будуць лётаць, але толькі для таго, каб вярнуць іракцаў на радзіму

07.08.2021 17:08
З пачатку гэтага года на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 4112 мігрантаў, гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.