Беларуская Служба

Беларусы заваявалі найменшую колькасць медалёў за ўсю гісторыю выступленняў на летніх Алімпіядах

08.08.2021 15:57
Пры гэтым тры ўзнагароды прыйшліся на адзін від – вольную барацьбу.
Цырымонія закрыцця Алімпіядыфота: PAP/EPA/ZSOLT CZEGLEDI

Беларусь заваявала найменшую колькасць медалёў за ўсю гісторыю выступленняў на летніх Алімпіядах. У Токіа 8 жніўня – апошні дзень Алімпійскіх гульняў. Беларускія спартоўцы свае выступленні ўжо завяршылі, і спыніліся на паказчыку ў 7 медалёў: 1 золата, 3 срэбры і 3 бронзы. Пры гэтым тры ўзнагароды прыйшліся на адзін від – вольную барацьбу.

Слабы вынік беларускіх спартоўцаў на гульнях з’яўляецца часткова наступствам агульнай складанай палітычна-грамадскай сітуацыі ў дзяржаве. Частка спартоўцаў выступіла супраць фальсіфікацыі выбараў год таму і была прымушана пакінуць краіну.

нг