Беларуская Служба

Небывалыя рэпрэсіі супраць журналістаў са жніўня 2020 года

09.08.2021 08:12
Беларуская асацыяцыя журналістаў прыводзіць трагічныя лічбы года для незалежных СМІ.
     .
Рэдакцыя "Нашай Нівы" пасля ўварвання сілавікоў. Ілюстрацыйны здымакnashaniva.com

З дня выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і па жнівень 2021 года беларуская медыясфера панесла велізарныя страты: былі знішчаны або вымушаныя зачыніцца многія медыя, дзясяткі калег у няволі, журналісты былі асуджаныя па крымінальных артыкулах, прайшлі сотні ператрусаў, выключэнняў тэхнікі, арыштаў, заведзеныя крымінальныя справы на супрацоўнікаў медыя, рэдакцыі ды журналісты шмат разоў былі пакараныя штрафамі. 

Арганізацыя беларускіх жулналістаў прыводзіць наступную статыстыку рэпрэсій у медыясферы за год са жніўня 2020: 497 затрыманняў журналістаў за год, 68 фактаў гвалту і раненняў журналістаў, 119 адміністрацыйных арыштаў журналістаў, 29 прадстаўнікоў медыя на дадзены момант застаюцца ў няволі, больш за 50 прадстаўнікоў медыя пад крымінальным пераследам, 135 ператрусаў ды вобшукаў журналістаў і ў рэдакцыях, больш за 100 сайтам грамадска-палітычных медыя заблакаваны доступ, 10 выданняў былі вымушаныя спыніць выпуск.

юл