Беларуская Служба

Лукашэнку раззлавалі санкцыі Вялікабрытаніі

09.08.2021 15:30
Лукашэнка пужае трэцяй сусветнай вайной.
   . 9  2021
«Вялікая размова з прэзідэнтам. 9 жніўня 2021»https://t.me/navideovidno/27562

Узурпатар такі чынам адрэагаваў на новыя санкцыі ўведзеныя Вялікабрытаніяй.

Калі яму падчас «Вялікай размовы» сказалі пра толькі што ўведзеныя абмежаванні, Лукашэнка заявіў: «Ды падавіцеся санкцыямі, вы, прыхвасні амерыканцаў!»

- Якія санкцыі? Вы здаецца, не амерыканка, а кажаце, што сёння эканамічныя санкцыі хто ўвядзе? - Вялікабрытанія? Вялікабрытанія! Гасподзь з вамі! Ды падавіцеся вы гэтымі санкцыямі Вялікабрытаніі! Мы тысячу лет не зналі гэтай Вялікабрытаніі і ведаць не хочам! Вы прыхвасні амерыканскія! 

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да Беларусі можа прывесці да трэцяй сусветнай вайны, а ў ёй пераможа не Захад. Так ён адказаў на пытанне журналісткі падчас «Вялікай размовы».

яс/паводле Свабода