Беларуская Служба

На 14 сутак пасадзілі за майку з 25-м нумарам

09.08.2021 16:20
Заўзятара «Крумкачоў» асудзілі за «дробнае хуліганства».
.
.https://t.me/viasna96/6588

Заўзятара «Крумкачоў» асудзілі на 14 сутак за «дробнае хуліганства».

Як стала вядома, сёння прайшоў суд над Віктарам Панасенкам. Заўзятара «Крумкачоў» затрымалі проста на гульні за футболку з 25-м нумарам, пад якім гуляў палітвязень Аляксандр Івулін.

Панасенку суддзя Максім Трусевіч прысудзіў 14 сутак арышту за «дробнае хуліганства».

яс