Рэжым Лукашэнкі праслухоўвае супрацоўнікаў сілавых структур усіх узроўняў і фармаванняў, даказвае гэта відэаматэрыял падрыхтаваны Фондам салідарнасці сілавікоў ByPOl.
Праслухоўваюцца супрацоўнікі КДБ, Пракуратуры, Следчага Камітэта, МУС, Памежнага камітэта, і інш. Алег Талерчык з ByPol папярэджвае сілавікоў, што гэтыя запісы Лукашэнка і яго памагатыя скарыстаюць для адбельвання сябе.
- Ва ўпраўленні ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў утрымліваюцца факты ўжо адфільтраваных аўдыязапісаў тэлефонных размоваў супрацоўнікаў, якія выдавалі загады збіваць грамадзян.
З дапамогай кіберпартызан BYPOl вызначыў, што сістэма стала актыўна збіраць кампрамат на ўсіх супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Беларусі яшчэ з сакавіка 2020 году.
яс