Сёння ў Беларусі прайшлі вобшукі і затрыманні ўдзельнікаў віртуальнай платформы «Сход». Праваабаронцам вядома больш чым пра два дзясяткі затрыманых.
Сярод іх – былы пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня. Летась ён падтрымаў мірныя пратэсты ў Беларусі. Сёння ў Жодзіне сілавікі прыйшлі да яго з вобшукам, пасля якога дыпламата забралі з дома. Мяркуецца, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
вс