Беларуская Служба

У Віцебску ліквідуюць цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»

12.08.2021 10:36
Прычына – «неажыццяўленне камерцыйнай арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу дваццаці чатырох месяцаў запар».
Начны Віцебск фота: belarus.by

За пяць гадоў свайго існавання «Прастора» стала вядучай арганізацыяй, якая прадуктыўна працавала ў сферы ўрбаністыкі.

Самым вядомым стаў праект «Устойлівае гарадское кіраванне: практыкі і партнёрства», які яднаў намаганні гарадскога кіравання і экспертных арганізацый. Гэты праект быў зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта РБ. Магчыма, рэальнай прычынай ліквідацыі паслужыла супраца віцебскай «Прасторы» з германскім Таварыствам па міжнародным супрацоўніцтве.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск