Прозвішча былога пасла Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні з'явілася ў спісах затрыманых, якія ўтрымліваюцца на Акрэсціна. Напярэдадні ў экс-дыпламата прайшоў вобшук.
Учора прадстаўнікі рэжыму прыйшлі з вобшукамі да шэрагу ўдзельнікаў праекта «Сход». Затрымана больш за 20 чалавек.
«Сход» зʼяўляецца альтэрнатывай Палаце прадстаўнікоў, а Ігар Ляшчэня быў актыўным удзельнікам праекта.
Ляшчэня да жніўня 2020 года ўзначальваў дыпмісію Беларусі ў Славакіі. Пасля падаўлення пратэстаў асудзіў гвалт і падаў у адстаўку. Аляксандр Лукашэнка звольніў Ляшчэню, а затым пазбавіў яго рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла – як паведамлялася, «у сувязі са здзяйсненнем учынкаў, якія ганьбяць дзяржаўную (дыпламатычную) службу».
вс