Беларуская Служба

Журналісты і СМІ з Беларусі ўзялі ўсе прэміі Free Media Awards

12.08.2021 13:27
Прэмію атрымалі журналісткі Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Наталля Лубневская, партал Tut.by і БАЖ.
.
.Foto: Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Звычайна іх прысуджаюць журналістам адразу з некалькіх краін, аднак у гэтым годзе зроблена выключэнне, паведаміў нямецкі фонд Zeit з Гамбурга і фонд імя Фрыта Орда (Нарвегія), які ўручае прэмію.

Прэмію атрымалі журналісткі Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Наталля Лубневская, партал Tut.by і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

«Мы прысуджаем усе прэміі для прэсы беларускім журналістам і сродках масавай інфармацыі ў знак прызнання іх беспрэцэдэнтных намаганняў і мужнасці на працягу гэтага драматычнага года, працу ва ўмовах дыктатуры», – заявілі ў журы.

ав/DW

Суд па ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў адклалі да канца месяца

11.08.2021 13:06
Офіс БАЖ па-ранейшаму застаецца зачынены пасля вобшуку, а супрацоўнікі арганізацыі не маюць доступу да дакументаў.