Беларуская Служба

СК вывучае інфармацыю аб дачыненні экс-амбасадара ў Славакіі Ляшчэні да масавых беспарадкаў

12.08.2021 15:54
Ігар Ляшчэня 16 жніўня выступіў супраць гвалтоўнага разгону акцый пратэстаў. 
Ігар ЛяшчэняYouTube/Screen

«Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску працягвае расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па факце масавых беспарадкаў, якія адбыліся на тэрыторыі сталіцы. Следчымі даследуецца інфармацыя аб дачыненні Ігара Ляшчэні да здзяйснення дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», – паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская ў чацвер.

У сапраўдны момант з удзелам затрыманага праводзяцца следчыя дзеянні, дадала яна.
Былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня, які пасля выбараў у 2020 годзе перайшоў на бок народа, знаходзіцца на Акрэсціна.

Ігар Ляшчэня 16 жніўня выступіў супраць гвалтоўнага разгону акцый пратэстаў. 18 жніўня стала вядома, што ён падаў заяву аб адстаўцы. У верасні Ляшчэня быў пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара ў сувязі са здзяйсненнем учынкаў, якія ганяць дзяржаўную (дыпламатычную) службаў.

Як паведамлялася, учора ў Ляшчэні і іншых дэлегатаў апазіцыйнай платформы «Сход» прайшлі ператрусы.

ав


Былы пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня знайшоўся на Акрэсціна

12.08.2021 11:03
Ляшчэня да жніўня 2020 года ўзначальваў дыпмісію Беларусі ў Славакіі.