Беларуская Служба

Грамадская кампанія «Годна» распачала моўнае шоу «Гоман»

13.08.2021 11:23
Стваральнікі абяцаюць, што вы станеце вольна гаварыць па-беларуску, калі пройдзеце ўсе заняткі.
Моўнае шоу «Гоман»YouTube

Гэта сапраўдны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы, што будзе ўключаць у сябе 12 заняткаў. Стваральнікі абяцаюць, што вы станеце вольна гаварыць па-беларуску, калі пройдзеце ўсе заняткі.

Першы выпуск прысвечаны словам вітання, развітання, просьбы і падзякі.

Ён ужо дасяжны на ютуб-канале: https://youtu.be/a7SRpOGBNSM

Вядоўцы – Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін.

Мэта праекта простая і складаная адначасова: зрабіць так, каб беларусы маглі вольна карыстацца беларускай мовай у любой сітуацыі.

З цягам часу з’явяцца 12 заняткаў. Публікаваць іх будуць на ютуб-канале «Годна» – https://youtube.com/hodnaby.

У межах курса сабранае самае важнае пра беларускую мову. Тут ёсць і карысны кантэнт, і моўны гумар, і цікавосткі пра Беларусь, і выбарка найлепшага з беларускай культуры.
Анлайн-курс цалкам бясплатны, але для таго, каб усе 12 выпускаў выйшлі своечасова і атрымаліся якаснымі, арганізатары просяць падтрымкі. Вы можаце аформіць спонсарскую падпіску на ютуб-канал, чым вельмі дапаможаце праекту.

Таксама для праекта «Гоман» створаны адмысловы акаўнт у тыктоку, дзе будуць публікаваць кароткія ўрокі: https://tiktok.com/@homanby.

ав

Журналісты і СМІ з Беларусі ўзялі ўсе прэміі Free Media Awards

12.08.2021 13:27
Прэмію атрымалі журналісткі Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Наталля Лубневская, партал Tut.by і БАЖ.