Беларуская Служба

Прызнанне медыя экстрэмісцкім нясе пагрозу кожнаму карыстальніку сацсетак

13.08.2021 19:47
Перагледзець свае старонкі за шмат гадоў нават тэхнічна складана зрабіць.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneNatalia Fedosenko / TASS / Forum

Прызнанне медыя экстрэмісцкім не толькі гэтае СМІ ўводзіць ў чорную сістэму, дзе яго не бачна, а таксама нясе вялікую пагрозу кожнаму карыстальніку сацсетак, бо ў Беларусі, на жаль, закон мае зваротную сілу, – кажа Вольга Хвоін з прэс-службы БАЖ.

- Гэта рэальна ставіць пад удар кожнага грамадзяніна, таму што ніхто з нас не памятае, у якім годзе, калі ён падзяліўся артыкулам у сябе ў Фэйсбуку ці УКантакце з TUT.BY. Перагледзець свае старонкі за шмат гадоў нават тэхнічна складана зрабіць, проста прапусціць нешта, але разам з тым для сілавікоў гэта адкрытая дарога для таго, каб хапаць і караць людзей.

Суд Цэнтральнага раёна 13 жніўня разгледзіў іскавую заяву ад МУС Беларусі і прызнаў інфармацыйную прадукцыю партала TUT.BY і яго сацсетак, а таксама Zerkalo.io, экстрэмісцкімі матэрыяламі.

яс