«Аднабаковыя абмежавальныя меры ў выглядзе недапушчэння беларускіх тавараў на еўрапейскі рынак, забарона заходніх дзяржаў на пералёты беларускіх перавозчыкаў над сваёй тэрыторыяй, эскалацыя міграцыйнага крызісу на беларуска-літоўскай мяжы цяпер набывае катастрафічныя перспектывы», – кажа палітык. Ён заклікае асудзіць і не дапусціць прымяненне санкцый, – паведамляе «Наша Ніва».
У сваю чаргу, былы спікер верхняй палаты парламента і старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч сцвярджаў, што санкцыі ствараюць умовы для пад’ёма нацыянальнай эканомікі.
яс