Беларуская Служба

Міжнародныя фінансавыя інстытуты адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю

14.08.2021 19:24
«Мы не інвеставалі ў новыя праекты ў дзяржсектары з пачатку 2020 года і не плануем рабіць гэта ў недалёкай будучыні».
Mińsk - siedziba rządu
Mińsk - siedziba rząduRudoslawa_Lucyferowska/pixabay.com/CC0 Public Domain

На пачатак 2021 года ў актыўнай працы ў Беларусі былі праекты на 1 мільярд долараў ад Сусветнага банка. Зараз СБ працягвае тое, што ўжо было пачата, напрыклад, праекты па барацьбе з пандэміяй або мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі. «Новых праектаў, якія былі б перададзены на зацвярджэнне Савету дырэктараў, няма», — адказалі ў банку на запыт Deutsche Welle.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця інвеставаў у Беларусь каля 3 мільярдаў еўра, у выглядзе выключэння супрацоўнічалі з дзяржпрадпрыемствамі. «Мы не інвеставалі ў новыя праекты ў дзяржсектары з пачатку 2020 года і не плануем рабіць гэта ў недалёкай будучыні», — заявіў прадстаўнік ЕБРР. Праекты з прыватным бізнэсам пакуль працягваюцца.

Паводле «Нашай Нівы»/эж

Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска

09.08.2021 15:12
Гэтыя меры ўяўляюць сабой значны дадатковы крок у аказанні ціску на рэжым Лукашэнкі. 

Са снежня спыняецца транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз Літву

12.08.2021 12:36
Уплыў на гэта маюць санкцыі ЗША ў дачыненні да Беларусі.