У Дзень Войска Польскага на магілах польскіх жаўнераў у Беларусі загарэлі свечкі. Напярэдадні свята беларускія палякі і польскія дыпламаты ўсклалі кветкі і запалілі свечкі, між іншым, у Даўгінаве, Кралеўшчыне, Докшыцах і Глыбокім на поўначы Беларусі.
Вянкі былі ўскладзены, як на магілах жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны 1920 года, так і савецкай агрэсіі супраць Польшчы 17 верасня 1939 года.
Вайсковы аташэ ў пасольстве Польшчы ў Мінску палкоўнік Яраслаў Кэмброўскі (Jarosław Kembrowski) нагадаў, што ў Беларусі шмат такіх магіл:
-Для нас важна ўшаноўваць польскіх жаўнераў, паколькі мы ганарымся імі. Таму для наш важнае працягваць памяць пра іх высілкі і геройства.
Мясцовае польскае насельніцтва традыцыйна ўдзельнічае ў акцыях ускладання кветак польскімі дыпламатамі, а святары моляцца за памерлых. У Беларусі кветкі на магілах польскіх жаўнераў урачыста ўскладаюцца некалькі разоў у год з нагоды розных дзяржаўных і рэлігійных святаў.
IAR/аз