Выйшла на свабоду сацыёлаг Таццяна Вадалажская. Яна правяла ў ізалятары часовага ўтрымання 10 дзён, паведаміла ў сацсетках сяброўка Вадалажскай.
Таццяна Вадалажская – грамадская дзяячка, сацыёлаг, каардынатар Лятучага ўніверсітэта. Яе затрымалі 4 жніўня пасля вобшуку ў яе кватэры.
У той жа дзень былі затрыманыя грамадскі актывіст Улад Вялічка, якога вызвалілі вечарам 4 жніўня, і філосаф Уладзімір Мацкевіч, які да гэтага часу знаходзіцца за кратамі.
вс