Сяргей Думава вінаваціцца па артыкулах у арганізацыі масавых беспарадкаў, падрыхтоўцы да злачынства, апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці. У агульнай складанасці мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле абвінавачання, мужчына з дапамогай планшэту ажыццяўляў у сеціве распаўсюд інфармацыі аб правілах і спосабах перасоўвання ў ходзе несанкцыянаваных масавых беспарадкаў, збіраў і распаўсюджваў інфармацыю аб месцах размяшчэння і маршрутах руху супрацоўнікаў міліцыі.
Сяргей Думава не прызнаў сваёй віны і адмовіўся ад дачы паказанняў. Наступнае паседжанне адбудзецца 16 жніўня ў судзе Першамайскага раёна а 10 гадзіне.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск