Беларуская Служба

Палітвязняў у Брэсце пазначаюць чырвонымі біркамі

16.08.2021 15:03
Чырвоны колер тлумачыцца «схільнасцю да ўцёкаў, захопу закладнікаў або нападу на адміністрацыю»
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/ sakhorn

На дадзены момант вядома пра такія чырвоныя біркі ў трэцяй часткі абвінавачаных па «карагоднай справе». На прафілактычны ўлік іх паставілі ў СІЗА №7 у Брэсце. Менавіта чырвоны колер тлумачыцца «схільнасцю да ўцёкаў, захопу закладнікаў або нападу на адміністрацыю», перадае «Радыё Рацыя».

Раней паведамлялася пра тое, што за «экстрэмісцкі» улік палітвязні ў месцах абмежавання волі насілі жоўтыя біркі.

Да жоўтых бірак дадалі чырвоныя наступным фігурантам крымінальных палітычна матываваных справаў: Арцёму Клімчуку, Мікіту Ганчарову, Дзянісу Жуку, Максіму Шатохіну, Вадзіму Жылінскаму і Антону Сотнікаву.

Як адзначаюць родныя палітзняволеных, большасць з іх папросту баяцца распавядаць пра наяўнасць бірак у лістах ці пры асабістых сустрэчах, бо за паведамленне такой інфармацыі стаўленне да іх з боку адміністрацыі можа змяніцца яшчэ ў горшы бок.

эж


«Справа студэнтаў» завяршылася турэмнымі выракамі

16.07.2021 13:33
Лукашэнкаўскі суд накіраваў моладзь ды выкладчыкаў, якія выступілі супраць гвалту ды хлусні, амаль на 3 гады ў турму.

11 палітвязняў атрымалі вялікія тэрміны за ўдзел у ТГ-чатах

19.07.2021 14:05
Юрый Бялько атрымаў аж 9 гадоў узмоцненага рэжыму.

Не толькі за каментары ў сацсетках: у Віцебскай вобласці новыя палітвязні за надпісы на будынках

30.07.2021 11:28
Праваабаронцы патлумачылі, чаму актывісты сталі палітвязнямі.