Беларуская Служба

Сцяпана Латыпава асудзілі на 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму

16.08.2021 16:43
На паседжанні 1 чэрвеня палітвязень заявіў пра пагрозы ягонаму бацьку і суседзям ды пра невыносныя катаванні.
Сцяпана Латыпава выносяць з залі суда Screenshot z Youtube.com

Жыхара плошчы Пераменаў вінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «супраціве міліцыянтам» і «махлярстве ў асабліва буйным памеры». Ён расказваў пра жахлівыя катаванні за кратамі, у судзе спрабаваў перарэзаць сабе горла, перадае belsat.

У судзе Савецкага раёну Мінску днём 16 жніўня абвесцілі вырак палітвязню Сцяпану Латыпаву: 8,5 года у калоніі ўзмоцненага рэжыму і 8700 рублёў штрафу, піша «Вясна». Пракурор Уладзімір Рабаў запытаў у суда менавіта такое пакаранне. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Волк.

Латыпава назвалі вінаватым у стварэнні telegram-чату, майстэрні для вырабу пратэставай сімволікі, у супраціве міліцыянтам. Да таго ж прадпрымальніка вінавацяць ва ўвядзенні ў зман кліентаў падчас аказання паслуг хімічнай абароны раслінаў.

Сцяпан Латыпаў не прызнае віны ні ў адным з эпізодаў, якія яму інкрымінуюць. На судзе ён адмовіўся даваць паказанні, толькі расказаў пра катаванні за кратамі.

Яго затрымалі 15 верасня 2020 года ў двары, калі ён прасіў сілавікоў у масках прадставіцца. Удома ў яго правялі ператрус. Спачатку яго вінавацілі ў тым, што ён нібыта планаваў атруціць сілавікоў ядахімікатамі, якія набываў для знішчэння баршчэўніка. Аднак у выніку выставілі абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, супраціве пры затрыманні і ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.

На паседжанні 1 чэрвеня палітвязень заявіў пра пагрозы ягонаму бацьку і суседзям ды пра невыносныя катаванні: 51 дзень у так званай прэс-хаце – адмысловай камеры для катаванняў, дзе літаральна выбіваюць прызнальныя паказанні. Спецслужбы праслухоўвалі тэлефон Сцяпана Латыпава за тры месяцы да яго затрымання.

эж

Палітвязень спрабаваў здзейсніць самагубства ў залі суда

01.06.2021 15:19
Жыхар «плошчы Перамен» Сцяпан Латыпаў парэзаў сабе горла ў судовай залі на знак пратэсту супраць беззаконня, якое пануе ў Беларусі.

Не толькі за каментары ў сацсетках: у Віцебскай вобласці новыя палітвязні за надпісы на будынках

30.07.2021 11:28
Праваабаронцы патлумачылі, чаму актывісты сталі палітвязнямі.

Святлана Ціханоўская звярнулася да чытачоў еўрапейскіх газет

09.08.2021 15:33
Усе польскія выданні і сайты 9 жніўня нагадваюць пра беларускія падзеі мінулага года.