Святлана Ціханоўская накіравала ліст у Міністэрства замежных спраў Грузіі, у якім заклікае спыніць супрацоўніцтва спецслужбаў краіны з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі, паведамляе svaboda.
16 жніўня Служба бяспекі Грузіі заявіла, што падпісанае ў 2016-м годзе пагадненне аб супрацы з КДБ Беларусі не абавязвае бакі рабіць нешта, што супярэчыць іх дзяржаўным інтарэсам.
У лісце Ціханоўская нагадала пра «Недапушчальнасць выкарыстання дадзенага пагаднення для выдачы інфармацыі пра грамадзянаў Беларусі ды іншай супрацы, якая можа негатыўна адбіцца на мірных беларускіх грамадзянах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Грузіі», – паведамляе афіцыйны Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.
У Грузіі занепакоеныя, што «сакрэтная» дамова з Мінскам дазволіць экстрадыцыю палітуцекачоў у Беларусь
У лісце адзначаецца, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае спасылкі на «антытэрарыстычнае заканадаўства» для пераследу сваіх палітычных апанентаў. Паводле Ціханоўскай, толькі поўнае спыненне пагаднення альбо публічная заява аб замароцы супрацоўніцтва будуць гарантаваць бяспеку беларускіх грамадзян у Грузіі, а таксама адпавядалі б нацыянальным інтарэсам Грузіі.
эж