Беларуская Служба

Павел Севярынец заклікаў маліцца па-беларуску

24.08.2021 14:32
Севярынец лічыць, што слова Божае па-беларуску дасць вернікам паўнату адчування адказнасці за сваю краіну перад Богам.
.
П. Севярынец Крыніца: https://www.facebook.com/vola.sieviaryniec

Палітвязень, сустаршыня камітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец звярнуўся да святароў і вернікаў з заклікам весці набажэнствы па-беларуску адзін раз на тыдзень.

«Няхай усё пачнецца хаця б з аднаго беларускамоўнага набажэнства на тыдзень, – напісаў Павел з-за кратаў. – Бог дапаможа і натхніць людзей?»

Павел ухваляе амаль поўнасцю беларускамоўныя каталіцкія парафіі Беларусі. А пазіцыю праваслаўных і евангельскіх хрысціянаў крытыкуе за пераважна рускамоўныя набажэнствы. Хаця беларуская мова літургічная ў Беларускай Праваслаўнай Царкве і ўсё распрацавана, толькі патрэбна рашэнне канкрэтнага святара. А ў евангелікоў ёсць прыклад – Залатога Веку Беларусі – Рэфармацыі 16 стагоддзя, якая размаўляла па-беларуску.

Севярынец лічыць, што слова Божае па-беларуску дасць вернікам паўнату адчування адказнасці за сваю краіну перад Богам, і абудзіць хрысціянскія «гены» беларусаў, сфармаваныя тысячай гадоў хрысціянства ў краіне.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск


Павал Севярынец роўна год за кратамі

07.06.2021 15:23
Ён быў затрыманы 7 чэрвеня ў Мінску побач з пікетамі альтэрнатыўных Аляксандру Лукашэнка кандыдатаў у прэзідэнты.

Павел Севярынец да хрысціян: Сёння ўсё залежыць ад Царквы

03.08.2021 11:59
Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі ўжо больш 13 месяцаў. Яго словамі даводзіцца гаварыць жонцы Вользе, пакуль у яго няма такой магчымасці.