Падраздзяленні зенітных ракетных войскаў Расіі прыбылі ў Гродна для фармавання вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Вайскова-паветраных сілаў і войскаў Супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі.
Рашэнне аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сілаў двух краін было прынятае ў ходзе перамоваў вясной бягучага года.
3 верасня чакаецца прыбыццё самалётаў Су-30СМ ВПС Расіі на аэрадром у Баранавічах.
вс