Беларуская Служба

Да лістапада ICAO прадставіць справаздачу па справе прымусовай пасадкі самалёта Ryanair

29.08.2021 14:38
Спецыялістам было прадастаўлена 50 папак дакументаў на рускай мове, нягледзячы на тое, што ў групе не было ні аднаго рускамоўнага чалавека.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneEPA/STRINGER

У лістападзе Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі (ICAO) прадставіць справаздачу адносна прымусовай пасадкі самалёта кампаніі Ryanair, на якім ляцеў Раман Пратасевіч.

Дэлегацыя ICAO з'ехала з Беларусі, закончыўшы візіт, які яна распачала 23 жніўня.

Спецыялістам было прадастаўлена 50 папак дакументаў на рускай мове, нягледзячы на тое, што ў групе не было ні аднаго рускамоўнага чалавека.
У эфіры YouTube-канала «Галоўны. Тур» пацвердзіў гэта дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі:

«Так. Гэта праўда. Інструкцыя пішацца на той мове, на якой працуюць людзі».

Сікорскі сказаў таксама, што Дэлегацыя ICAO адмовілася ад сустрэчы з Раманам Пратасевічам, які зʼяўляецца першапрычынай міжнароднага скандалу.

«Ад сустрэчы з ім яны адмовіліся. Ім гэта прапанавана.У плане іх прабывання было пазначана, што яны хочуць пагаварыць з усімі пяццю пасажырамі, якія засталіся ў Беларусі. У выніку яны не сустрэліся ні з адным з іх».

Паводле Сікорскага, спецыялісты ICAO зʼехалі з Беларусі з іншым настроем, чым прыехалі, з нібыта вялікім разуменнем таго, што менавіта адбылося.

яс