Беларуская Служба

У адваката палітвязня Мацкевіча прайшоў ператрус, ён зʼехаў з Беларусі

31.08.2021 19:14
13 жніўня па месцы рэгістрацыі адваката прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы, у якой Лазавік зʼяўляецца абаронцам.
.
Дз. Лазавік Крыніца: advokat.by

Адвакат філосафа Уладзіміра Мацкевіча Дзмітрый Лазавік зʼехаў з Беларусі. Лазавіка выклікалі на пасяджэнне кваліфікацыйнай камісіі для пераатэстацыі 11 жніўня, але ён там не зʼявіўся. Як растлумачыў адвакат, ён лічыць, што вынік такіх пасяджэнняў загадзя вызначаныя, паведамляе REFORM.BY.

13 жніўня па месцы рэгістрацыі адваката прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы, у якой Лазавік зʼяўляецца абаронцам.

Філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня. Яму прадʼяўленае абвінавачванне па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

эж

Павал Усаў: У Беларусі адбываецца знішчэнне рэшткаў інтэлектуальнай эліты

04.08.2021 15:36
Сёння правялі ператрусы і затрымалі Юрася Меляшкевіча, Уладзіміра Мацкевіча, Улада Вялічку, Тацяну Вадаласкую.

Філосафа Уладзіміра Мацкевіча пакінулі пад вартай, яму выстаўлены абвінавачванні

18.08.2021 15:04
Мацкевіч «бадзёры, не падае духам, але кажа, што прымушаюць згаліць бараду».