Беларуская Служба

Следства адмовілася змяніць меру стрымання для Андрэя Скурко

02.09.2021 13:42
Агулам станам на 2 верасня ў Беларусі палітычнымі вязнямі прызаныя 653 чалавекі.
Андрэй Скурко Крыніца: https://t.me/nashaniva

Бацькі супрацоўніка «Нашай нівы» Андрэя Скурко звярнуліся да следства з просьбай змяніць меру стрымання для сына. Пажылыя і хворыя людзі засталіся без дапамогі, піша «Радыё Свабода».

У заяве яны згадалі, што ў Андрэя інсуліназалежны цукровы дыябет, а турэмныя ўмовы ды адсутнасць дыеты нішчаць ягонае здароўе. Акрамя таго, без бацькі расце паўтарагадовы сын.

Аднак следства адмовіла ў задавальненні хадайніцтва. Вось які адказ атрымалі бацькі Андрэя Скурко.

«Сабраныя ў крымінальнай справе доказы даюць дастатковыя падставы меркаваць, што абвінавачаны можа схавацца ад органу крымінальнага пераследу, перашкодзіць папярэдняму расследаванню, у тым ліку шляхам аказання незаконнага ўздзеяння на асобаў, якія ўдзельнічаюць у працэсе, утойвання ці фальсіфікацыі матэрыялаў, якія маюць значэнне для справы, не з’явіцца без важных прычынаў па выкліку ў орган, які вядзе крымінальны працэс», — гаворыцца ў лісце.

Раней следства з аналагічных прычынаў адмовілася выпусціць з СІЗА пад асабістае паручальніцтва галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча. Абодва супрацоўнікі незалежнага медыя прызнаныя палітычнымі вязнямі.

Агулам станам на 2 верасня ў Беларусі палітычнымі вязнямі прызаныя 653 чалавекі.

эж

«Я вярнуўся з таго свету»

25.07.2021 08:10
Галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько ў сваім Facebook распавёў пра 13 сутак зняволення на Акрэсціна.

Палітвязень Андрэй Скурко трапіў у медчастку Валадаркі

27.07.2021 07:19
У яго падазраюць кавід, камера, дзе сядзеў Андрэй, адпраўленая на каранцін.

За жнівень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 136 чалавек

02.09.2021 08:32
Агулам за месяц рэжым прысудзіў беларусам больш за 120 гадоў калоніі, 85,5 гадоў «хіміі» і 93 гады «хатняй хіміі», 22% асуджаных — жанчыны.