Беларуская Служба

Выязджаць за мяжу з Беларусі дазволілі раз на тры месяцы

03.09.2021 08:45
Летась у снежні выезд праз наземныя пункты пропуску на агульных падставах быў спынены на неабмежаваны час.
Akcja Wiec dla wolnej Białorusi Europo czas działać na polsko-białoruskim przejściu granicznym Bobrowniki
Akcja "Wiec dla wolnej Białorusi! Europo czas działać" na polsko-białoruskim przejściu granicznym Bobrowniki PAP/Artur Reszko

Замест выезду за межы Беларусі адзін раз на паўгода цяпер можна будзе гэта рабіць кожныя тры месяцы. Праўда, ня ўсім, піша svaboda.org.

Паводле пастановы Савету міністраў №504, змены тычацца тых, хто мае від на жыхарства, пашпарт для пастаяннага пражывання ў іншых краінах ці іншы дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае або часовае пражыванне за мяжой.

Тое ж тычыцца асобаў, якія працуюць ці вучацца за мяжой і здольныя гэта пацвердзіць адпаведным дакументам, замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі, пры выездзе ў краіну свайго грамадзянства.

Такія катэгорыі, вынікае з дакументу, змогуць выязджаць праз наземныя пункты раз у тры месяцы – раней можна было скарыстацца такой магчымасцю кожныя паўгода.

Летась у снежні выезд праз наземныя пункты пропуску на агульных падставах быў спынены на неабмежаваны час, за выключэннем асобных катэгорый. Пры гэтым перамяшчэнне паветраным транспартам не абмяжоўвалася.

эж


Уцякач з Беларусі: Наша будучыня можа быць шчаслівай толькі, калі Беларусь будзе свабоднай

09.08.2021 09:09
За апошні год наш герой, як і ўся Беларусь перажыў трансфармацыю – з абыякавага абывацеля ён ператварыўся ў грамадзяніна, удзельніка стачкі, затрыманага на суткі.